Приветствую Вас Гость • Регистрация • Вход • RSS
Воскресенье, 9.2.2025, 16:33
Главная » 2013 » Февраль » 12 » Абвешчаны конкурс грантаў па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі
13:57
Абвешчаны конкурс грантаў па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі
Рэгіянальны экалагічны цэнтр (Венгрыя) абвяшчае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі.
Прымаюцца заяўкі:
на нацыянальныя гранты на сумы ад 15 000 да 25 000 еўра;
на мясцовыя гранты ў памеры ад 5000 да 10 000 еўра.
Агульны бюджэт двух схемаў грантаў складает 305 000 еўра. 
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падаваць заяўкі адначасова на нацыянальныя і мясцовыя гранты і распрацаваць некалькі дакументаў канцэпцый. 
У рамках кожнага праекта праграмы нацыянальных грантаў павінна быць прадугледжана супраца прынамсі дзвюх арганізацый грамадзянскай супольнасці. Схема мясцовых грантаў прадугледжвае падачу асобных заявак, хаця ўсталяванне супрацы з іншымі арганізацыямі таксама рэкамендуецца.
Апошні тэрмін падачы заявак - да 17:00 28 лютага 2013 года. Іх трэба дасылаць на адрас: sector.grants@rec.org.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Юліі Яблонскай, мэнэджара грантаў у Беларусі, е-mail: y.yablonskaia@gmail.com, тэл: (+375 29) 208 94 78, альбо ў мэнэджара грантаў SECTOR Раісы Герасінай, е-mail: rgerasina@rec.org, тэл.: (+36-26) 504-000.
Падрабязней на Sector.rec.org
Просмотров: 477 | Добавил: Scout | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: